Добавить новость

Трагедыя на дарозе Смалявічы - Шацк: следчыя шукаюць відавочцаў аварыі

БелТелеРадиокомпания
922

p

Следчыя просяць адгукнуцца відавочцаў смяротнай аварыі ў Смалявіцкім раёне./pp

Найбуйнейшая ў гісторыі сучаснай Беларусі аўтакатастрофа здарылася напярэдадні. У лабавым сутыкненні загінулі 11 чалавек, яшчэ 9 трапілі ў бальніцу. Гружаны пяском самазвал пратараніў маршрутку з пасажырамі. Частка пацярпелых да гэтага часу ў бальніцы./pp bУладзімір Каралёў/b пагаварыў з тымі, хто першы апынуўся на месцы здарэння./pp

Медыкам удалося стабілізаваць усіх пацярпелых. Яны пераведзены ў іншыя медустановы. 6 чалавек дагэтуль знаходзяцца ў цяжкім стане. Зараз пра трагедыю на месцы аварыі нагадваюць рассыпаны пясок і кветкі./pp І зараз сваякі і блізкія загінуўшых прыязджаюць на месца трагедыі. Многія жывуць недалёка, але на гэтым участку дарогі спыняюцца ўпершыню./pp

Удар у мікрааўтобусе прыпаў на пасажырскае сядзенне. Сутыкненне здарылася амаль на абочыне. На аўтадарозе Смалявічы - Шацк усяго дзве паласы. На гэтым участку дарога прамая, але ідзе нібы хвалямі. Аварыя здарылася якраз на горцы. Хутчэй за ўсё, вадзіцель МАЗа толькі ў апошнюю секунду заўважыў маршрутку. Чаму гружаны самазвал апынуўся на сустрэчнай? Абганяў машыну, аб'язджаў перашкоду або яго занесла - гэта галоўнае пытанне для следства, якое зараз шукае відавочцаў./pp

Аднымі з першых, хто апынуўся на месцы аварыі, былі Лізавета з Сяргеем. Яны жывуць у таварыстве недалёка. Жачыне патэлефанаваў спалоханы айчым, які не праехаў міма бяды. Лізавета ў чаце таварыства паклікала жыхароў на дапамогу./pp І мікрааўтобус, і грузавік знаходзіліся на правым баку дарогі (па ходзе руху маршруткі), нават, хутчэй, у кювеце. Але пакуль ніякіх афіцыйных пацвярджэнняў наконт таго, што менавіта грузавік апынуўся на сустрэчнай, не было. Сёння на гэтым участку з абодвух бакоў вялі ямачны рамонт.nbsp;/ph2

Па факце смяротнай аварыі ўзбуджана крымінальная справа /h2p

На многія пытанні дасць адказы аўтатэхнічная экспертыза. У абодвух аўтамабіляў ёсць адзнака аб праходжанні тэхагляду. Што да пацярпелых: 5 чалавек перавезены ў абласную бальніцу, 3 - у цэнтр спалучанай траўмы бальніцы хуткай дапамогі, адна дзяўчынка - у РНПЦ дзіцячай хірургіі. За парушэнне правілаў дарожнага руху, якое выклікала па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб, узбуджана крымінальная справа. Расследаванне працягваецца.nbsp;/phrp bЧытайце таксама:/b/pp a href=https://www.tvr.by/news/obshchestvo/vse_postradavshie_v_dtp_pod_smolevichami_patsienty_perevedeny_v_drugie_meduchrezhdeniya//a/pul li p a href=https://www.tvr.by/news/obshchestvo/vse_postradavshie_v_dtp_pod_smolevichami_patsienty_perevedeny_v_drugie_meduchrezhdeniya/Все пострадавшие в ДТП под Смолевичами пациенты переведены в другие медучреждения/a /p /li li p a href=https://www.tvr.by/news/obshchestvo/minimalnyy_srok_strakhovaniya_transporta_v_belarusi_sokratyat/Минимальный срок страхования автотранспорта в Беларуси сократят/a /p /li li p a href=https://www.tvr.by/news/obshchestvo/kubrakov_o_dtp_pod_smolevichami_predvaritelno_tekhosmotr_marshrutnym_taksi_byl_proyden_svoevremenno/Кубраков о ДТП под Смолевичами: Предварительно, техосмотр маршрутным такси был пройден своевременно/a /p /li/ulp a href=https://www.tvr.by/news/obshchestvo/kubrakov_o_dtp_pod_smolevichami_predvaritelno_tekhosmotr_marshrutnym_taksi_byl_proyden_svoevremenno//a/p br

Moscow.media
Музыкальные новости

Новости Рязанской области





Все новости Рязанской области на сегодня
Губернатор Рязанской области Павел Малков



Rss.plus

Другие новости Рязанской области




Все новости часа на smi24.net

Новости Рязани


Moscow.media
Рязань на Ria.city
Новости Крыма на Sevpoisk.ru

Другие города России